RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Спартыўная тэма набірае папулярнасць: у Антонаўцы гуляюць у валейбол, у Касцюковічах – у хакей

Зноў адкрылася днямі спартыўная зала ў сацыяльным цэнтры аграгарадка Антонаўка Чавускага раёна. Адкрыццё адзначылася таварыскім валейбольным матчам паміж камандамі жыхароў Антонаўкі і суседняга аграгарадка Каменка. Падчас гульні не пуставалі і глядацкія месцы – 40 балельшчыкаў прыйшлі падтрымаць мясцовых валейбалістаў-аматараў.

Раней у гэтым спартыўным зале займаліся фізкультурай мясцовыя школьнікі. Калі Антонаўскую школу закрылі, аказаўся незапатрабаваным і спартыўны аб’ект. Але ў бяздзейнасці ён знаходзіўся нядоўга. Калі яго перадалі на баланс сектара культуры Чавускага райвыканкама, спартзала не засталася безгаспадарнай. Там зрабілі касметычны рамонт, набылі неабходны спортінвентар. На днях паставяць тэнісны стол. Цяпер мясцовыя жыхары могуць тройчы на тыдзень займацца гульнявымі відамі спорту (пакуль бясплатна, пазней – за мінімальную плату).

Зімовыя спартыўныя збудаванні становяцца ўсё больш запатрабаванымі не толькі ў буйных гарадах, але і ў райцэнтрах. Самым папулярным аб’ектам для наведвання ў вячэрні час для жыхароў Касцюковічаў стаў каток мясцовага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра. Больш за 10 тысяч чалавек наведала яго з дня адкрыцця 20 снежня. Звыш васьмі тысяч прыбытку прынёс гэты новы спартыўны аб’ект менш чым за два месяцы. Дырэктар ФАЦ Міхаіл Свістуноў падзяліўся:

Хакейную каробку пабудавалі па ўсіх стандартах – з бетонным пакрыццём, каб было лягчэй і якасней нарошчваць лёд, з ахоўнай сеткай па перыметры, каб заўзятары маглі назіраць за хакейнымі гульнямі, усталявалі пражэктары, наладзілі музычнае суправаджэнне. Там зараз праходзяць не толькі ўпадабаныя мясцовымі жыхарамі масавыя катанні. Адразу ж была арганізавана праца дзвюх секцый па хакеі, дзе займаецца 30 хлопчыкаў. Знайшлі спонсара, які гатовы падарыць юным хакеістам 15 камплектаў добрай амуніцыі, а гэта сапраўды дарагога каштуе. У выхадныя ў хакей гуляюць і дарослыя мужчыны. На хакейнай пляцоўцы ўжо прайшлі не толькі раённыя, але і абласныя занальныя турніры «Залатой шайбы».

Летась у Магілёўскай вобласці з буйных спартыўных аб’ектаў уведзены ў эксплуатацыю ФАК «Жамчужына» ў Асіповічах, спартыўныя залы і басейн у новай школе Бабруйска, пляцоўкі з вулічнымі трэнажорамі ў рабочым пасёлку Татарка Асіповіцкага раёна, у Чавусах і Касцюковічах, пабудавана 17 новых хакейных каробак, пляцовак для баскетбола, валейбола, міні-футбола, тэнісны корт. Непасрэдна да зімовага аздараўленчага сезона заліты 21 каток для масавага катання, падрыхтавана 108 хакейных каробак, 55 лыжных трас, працуе 64 пункты пракату канькоў, 33 пункты пракату лыж.

Тэкст: sb.by

Фота: chausynews.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая