Стадыён Глуска перажыў другое нараджэнне і ператварыўся ў сучасны спартыўны аб’ект. Тут устанавілі 600 новых сядзенняў замест старых лавак. На цэнтральным полі і пляцоўцы для міні-футбола замянілі вароты. Грошы для работ асвоілі з мясцовага бюджэту, паведаміла начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Глускага райвыканкама Святлана Лісіца.
Уваход на стадыён выбрукавалі пліткай. Новы асфальт паклалі па перыметры поля. Ля стадыёна з’явілася сучаснае святлодыёднае асвятленне і новая агароджа.
Адкрыццё абноўленага спартыўнага аб’екта адбудзецца 8 лістапада на раённым свяце працаўнікоў вёскі «Дажынкі». Права правесці першую таварыскую сустрэчу дадуць ветэранам футбольных клубаў «Белшына» і «Днепр».
Тэкст - «Радыё Магілёў»
Фота - glusk.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
14.10.2025 - 16:50
«Вялікае шчасце і вялікая адказнасць». Жанчын Магілёўскай вобласці павіншавалі з Днём маці
13.10.2025 - 12:44
Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў назначэнне гендырэктараў «Белшыны», «Магілёўхімвалакно» і «Гомсельмаша»
10.10.2025 - 10:40