Змена графіка працы аптэкі, зямельныя пытанні, развіццё пасажырскіх перавозак –гэтыя і іншыя тэмы сталі прадметам абмеркавання падчас прыёму грамадзян па асабістых пытаннях, які праводзіў сёння ў Слаўгарадзе старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц.
Жыхарка райцэнтра Анастасія Леўдзікава расказала пра тое, што размешчаная побач з яе домам аптэка працуе не так, як хацелася б: у суботу і нядзелю ў яе выхадны. Каб купіць лекі, часам даводзіцца ісці ў іншую, размешчаную за 3 кіламетры. Рашэнне праблемы было знойдзена на працягу адной хвіліны: у аптэцы, што побач з домам Анастасіі Леўдзікавай, рэжым працы зменяць так, каб было зручней людзям, якія жывуць побач.
Леанід Ануфіраў, які мае вялікі вопыт працы ў сельскай гаспадарцы, хоча аднавіцца на пасадзе намесніка кіраўніка аднаго з ААТ. Пра гэта ён расказаў на прыёме. І атрымаў сустрэчную прапанову – стаць кіраўніком сельгаспрадпрыемства ў Слаўгарадскім раёне. Гэта не толькі рашэнне праблемы канкрэтнага чалавека, але і новая адказнасць, якую ён пагадзіўся на сябе ўзяць.
Індывідуальны прадпрымальнік са Слаўгарада Міхаіл Коршыкаў займаецца нерэгулярнымі пасажырскімі перавозкамі. Хоча працаваць у рэгулярных зносінах. Для гэтага падрыхтаваў дакументы, купіў новы аўтамабіль. Але пакуль няма конкурсу, які павінен быў абвясціць аператар перавозак. Апошні прапанаваў папрацаваць пакуль у тэставым рэжыме –каб узгадніць расклад перавозак, выявіць праблемы, якія могуць паўстаць. Пасля чаго і будзе аб’яўлены конкурс.
Ніна Сцячкова гаварыла аб тым, што вуліцы Каваленка ў райцэнтры патрабуецца рамонт: дарожнае пакрыццё разбіта ды яшчэ размываецца ў час дажджоў. Праблема будзе вырашана ў найбліжэйшы час.
Усяго на прыём па асабістых пытаннях прыйшло больш за 10 чалавек.
Па матэрыяле sb.by
Фота - БЕЛТА
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.04.2025 - 09:11
16.04.2025 - 15:15