RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц сустрэўся са студэнтамі і выкладчыкамі БДСГА

Кіраўнік рэгіёна Леанід Заяц сёння правёў у БДСГА сустрэчу са студэнтамі-выхадцамі Магілёўскай вобласці і выкладчыкамі ВНУ. Таксама на сустрэчы прысутнічалі памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Кацярына Музычэнка, старшыня Горацкага райвыканкама Аляксандр Бутараў, старшыня савета Магілёўскай абласной арганізацыі ветэранаў Анатоль Глаз.

Леанід Заяц падзякаваў прафесарска-выкладчыцкаму складу за добрую падрыхтоўку спецыялістаў для сельгасгаліны. Губернатар расказаў аўдыторыі аб планах па развіцці Магілёўшчыны, запрасіў будучых спецыялістаў на працу ў гаспадаркі рэгіёна, завастрыў увагу на тым, што за кожным выпускніком будзе замацаваны вопытны настаўнік. Таксама маладым спецыялістам гарантаваныя ўсе льготы, абавязковае забеспячэнне жыллём. Яшчэ адзін крок зрабіць сельскую гаспадарку прывабным для моладзі – гэта новая сістэма аплаты працы ў гэтай галіне, дзе прадугледжаны выплаты ад выручкі.

Завяршылася сустрэча ў фармаце «пытанне-адказ». Студэнты і выкладчыкі акадэміі спыталі ў губернатара аб ільготах для маладых спецыялістаў, якія пражываюць у сельскай мясцовасці. Таксама ўдзельнікі сустрэчы цікавіліся перспектывай аднаўлення ў акадэміі ваеннай кафедры, стаўленнем да моладзі, якая вылучае свае кандыдатуры на выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, далейшымі планамі па рэалізацыі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці.

gorkiv.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая