Старшынёй Магілёўскай абласной камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання стаў Валерый Берастаў. Члены камісіі аднагалосна прагаласавалі за дасведчанага кіраўніка выбарчых кампаній, вылучанага ад грамадзян шляхам падачы заяў.
На мерапрыемстве таксама абралі намесніка старшыні і сакратара выбаркама. Імі сталі Мікалай Кароцін і Людміла Макаранка.
Акрамя таго, быў вызначаны рэжым работы абласной камісіі: у буднія дні – з 10.00 да 19.00 (з 14.00 да 15.00 – абед), у суботу – з 10.00 да 14.00, выхадны– нядзеля. Месцам яе размяшчэння вызначаны к. 114 будынка Дома Саветаў па адрасе: г. Магілёў, вул. Першамайская, 71; тэл.(80222) 32 66 51.
«Я задаволены складам абласной выбарчай камісіі, – адзначыў Валерый Берастаў. – У ім ёсць новыя асобы, і гэта нармальная з’ява, паколькі вопыт і маладосць заўсёды павінны спалучацца, што спрыяе любой справе. Задача камісіі на першых этапах – арганізаваць працу ніжэйстаячых камісій (акруговых, участковых), аказваць ім садзеянне і падтрымку, каб выбарчы працэс ішоў строга па каляндарным плане, зацверджаным Цэнтральнай выбарчай камісіяй, і ў адпаведнасці з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.02.2025 - 15:15
Новая экасцежка з'явіцца ў Год добраўпарадкавання ў кожным лясгасе Магілёўскай вобласці
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46
21.02.2025 - 10:40
Візітка для турзлёту магілёўскай арганізацыі перарасла ў патрыятычны праект да 80‑годдзя Перамогі
21.02.2025 - 09:52
Магілёў уваходзіць у тройку самых азелянёных абласных цэнтраў