Федэрацыя прафсаюзаў аб’яўляе навагодні праект «Мары збываюцца». Да 8 снежня чакаем ад вашых дзетак (да 16 гадоў) лісты або відэазвароты з іх самымі патаемнымі жаданнямі.
Не забывайце ставіць у тэме ліста пазнаку «Мары збываюцца» і пакідаць тэлефоны для зваротнай сувязі. Сем самых арыгінальных, добрых і смелых жаданняў мы ўвасобім у жыццё пад Новы год разам з нашым Дзедам Марозам.
Чаму сем? Таму што цуды павінны раўнамерна размяркоўвацца па ўсёй краіне. Па адным на кожную вобласць і сталіцу.
«Вашы дзеці ўжо расказалі вам, што яны хочуць атрымаць у падарунак на Новы год? Мараць пра нешта чароўнае, незвычайнае і, здаецца, нават неверагоднае? Мы гатовы дапамагчы вам выканаць іх мары!» – запэўніваюць арганізатары.
Дзецям з Магілёўскага рэгіёна па чараўніцтва звяртацца на адрас: evmenkovazn@yandex.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 09:43
З канцэртам - у цэх: магіляўчане атрымліваюць незвычайныя віншаванні з Днём народнага адзінства
16.09.2025 - 09:04
Каля 300 удзельнікаў з Беларусі і Расіі збярэ Магілёў на фестывалі СД «Разам мы зможам больш»
16.09.2025 - 08:59
15.09.2025 - 15:44