Стартаваў рэспубліканскі этап конкурсу «Залатое пяро «Белай Русі» – 2020». Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства інфармацыі.
«Конкурс праводзіцца сярод навучэнскай і працоўнай моладзі, а таксама маладых карэспандэнтаў раённых, гарадскіх газет, тэлебачання, інтэрнэт-сайтаў ва ўзросце да 35 гадоў. Работы прымаюцца да 22 мая. Раённы (гарадскі) і абласны этапы прайшлі ў лютым–красавіку гэтага года», – адзначылі ў ведамстве.
Творчыя работы на конкурс прымаюцца ў чатырох катэгорыях: «Навучэнец» (для школьнікаў, а таксама навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай або прафесійнай адукацыі); «Студэнт» (для студэнтаў ВНУ); «Аматар» (для працоўнай моладзі, чыя дзейнасць не мае дачынення да сродкаў масавай інфармацыі); «Прафесіянал» (для супрацоўнікаў СМІ). Агульнай для ўсіх катэгорый была абраная тэма «Міфы і легенды Беларусі» (беларускія легенды, паданні; міфы аб краіне, рэках, азёрах, замках і паходжанні гарадоў; аб містычных і анамальных месцах; паданні аб невытлумачальным і загадкавым – творчыя разважанні на зададзеную тэму). Работы на конкурс павінны быць прапанаваныя ў свабоднай, аўтарскай манеры, выкладзены ў жанры эсэ.
Вынікі рэспубліканскага этапу конкурсу журы падвядзе да 5 чэрвеня. Работы-пераможцы будуць размешчаны на сайтах і ў друкаваных версіях рэгіянальных і рэспубліканскіх СМІ, а таксама на сайтах арганізацыйных структур РГА «Белая Русь». Удзельнікі, якія сталі пераможцамі, узнагароджваюцца дыпломамі і спецыяльнымі падарункамі ад арганізатараў конкурсу. Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў верасні, дакладная дата будзе паведамлена на сайце арганізацыі, а таксама кожнаму пераможцу асабіста.
Конкурс «Залатое пяро «Белай Русі»» ўжо з’яўляецца традыцыйным. З кожным годам ён прыцягвае ўсё больш удзельнікаў. Конкурсныя працы адрозніваюцца аўтарскай пазіцыяй, індывідуальным поглядам, уласным пунктам гледжання на выкладзеныя факты. Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца РГА «Белая Русь» і Беларускі саюз журналістаў пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, а таксама рэдакцый рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
07.07.2025 - 09:23
Сапраўдны кінатэатр пад адкрытым небам. Як прайшоў гала-канцэрт на «Купалле» ў Александрыі
05.07.2025 - 17:39
Культурныя дасягненні і праекты сталі тэмай выставы «За духоўнае адраджэнне» на свяце ў Александрыі
05.07.2025 - 15:02
03.07.2025 - 08:23
Прэм'ерны паказ спектакля «А зоры тут ціхія...» прайшоў у Магілёўскім аблдрамтэатры
02.07.2025 - 15:16
01.07.2025 - 10:32
Магілёў у стылі арт. Якім наш горад убачылі расійскія мастакі (відэа)