Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь 2 катэгорыі (нацыянальнае значэнне) прысвоены шлему, знойдзенаму ў Бабруйску. Такое рашэнне прынята ў кастрычніку на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры, як расказалі карэспандэнту сайта ва ўпраўленні культуры Магілёўскага аблвыканкама.
Нагадаем, што шлем адшукалі 4 красавіка 2019 года падчас работ па паглыбленні дна ракі ў затоцы правага берага Бярэзіны на тэрыторыі Днепра-Бярэзінскага прадпрыемства водных шляхоў. Рабочы гэтай арганізацыі Уладзімір Балында, які знайшоў рарытэт, перадаў экспанат у Бабруйскі краязнаўчы музей. Тут як археалагічны помнік ён увайшоў у калекцыю «Ваенная амуніцыя» і стаў часткай фонду ўстановы культуры. Неўзабаве яго перадалі на рэстаўрацыю ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Праз год шлем вярнуўся ў горад на Бярэзіне.
Як расказалі суразмоўцы, Бабруйскі шлем-помнік зброевага мастацтва Х – пачатку ХІ стагоддзя. З’яўляецца элітным ахоўным узбраеннем старажытнарускага перыяду тыпу «чорная магіла», створаным на тэрыторыі Хазарскага каганата і распаўсюджаным на тэрыторыю Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў выніку міграцыі качэўнікаў, а таксама гандлёвай і ваеннай актыўнасці скандынаваў. На землях Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (Польшча, Расія, Украіна) зафіксавана больш за 30 шлемаў такога тыпу і іх фрагментаў. На тэрыторыі Беларусі падобны прадмет знойдзены ўпершыню.
Вольга Емельянава
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
22.04.2025 - 16:35
18.04.2025 - 20:26
18.04.2025 - 09:11
16.04.2025 - 15:15