Вызначаны пераможцы творчага конкурсу Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі «Слова, першае ў жыцці...», прысвечанага Дню маці, паведамілі ў АК ГА «БРСМ».
Конкурс на самую лепшую эмблему, фатаграфію, малюнак, верш і эсэ стартаваў 10 верасня як частка аднайменнай арт-эстафеты і аб’яднаў усе рэгіёны Беларусі. Усяго паступіла больш за 1 тыс. работ, у тым ліку 100 – ад Магілёўскай вобласці.
Па выніках спаборніцтва ў намінацыі «Найлепшая фатаграфія» (катэгорыя студэнцкая моладзь) першага месца ўдастоена праца студэнткі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова Аляксандры Кашырынай.
Пераможцы конкурсу будуць запрошаны ў Мінск 10 кастрычніка. Іх узнагароджанне адбудзецца падчас старту арт-эстафеты «Слова, першае ў жыцці...» у гандлёвым цэнтры «Сталіца». Дзецям уручаць дыпломы, тэматычныя сувеніры і падарункі з беларускім арнаментам, якія сімвалізуюць мацярынства.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.07.2025 - 17:20
Пераможцам сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла-2025» стала сям'я з Гомельскай вобласці
03.07.2025 - 08:48
Памяць аб спаленых вёсках. Эмацыйнае падарожжа моладзі ў вёску Боркі Кіраўскага раёна
01.07.2025 - 09:41
24.06.2025 - 17:37
24.06.2025 - 14:49