Студэнты Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова занялі другое месца на Рэспубліканскай універсіядзе па лёгкай атлетыцы. У спаборніцтвах, якія праходзілі ў спартыўным комплексе «Алімпіец», узялі ўдзел каманды з 26 беларускіх вышэйшых навучальных устаноў.
Прадстаўнікі нашай ВНУ саступілі ў камандным заліку толькі спартсменам з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. Бронза дасталася Гродзенскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Янкі Купалы.
У асабістым заліку студэнты МДУ імя А. А. Куляшова заваявалі 21 медаль: 6 залатых, 10 сярэбраных і 5 бронзавых. Так, Ніна Савінастала пераможцай універсіяды ў бегу на 1500 м, а таксама заняла 2 месца – на дыстанцыі 3000 м. Таццяна Шабанава паднялася на першую прыступку п’едэстала ў бегу на 3000 м і 2000 м з перашкодамі. Анастасія Родзькіна атрымала два кругляшы з залатым адлівам на дыстанцыях 5000 м і 3000 м спартыўнай хадой. Вячаслаў Скудны стаў найлепшым у бегу з перашкодамі на 2000 м. Кірыл Герасімовіч стаў другім на дыстанцыі 3000 м і трэцім на 2000 м у аналагічнай дысцыпліне. Анатоль Гомелеў заняў 2 і 3 месца на 10 000 м і 5 000 м спартыўнай хадой адпаведна. Арцём Герашчанка апынуўся на другой пазіцыі на дыстанцыі 5 000 м і трэцяй на 10 000 м спартыўнай хадой. Дар’я Салодкая атрымала серабро ў бегу на 1500 м і бронзу за 800 м. Павел Корсакаў стаў другім у трайным скачку. У скарбонку Наталлі Малчанавай ляглі сярэбраныя медалі на дыстанцыях 5 000 м і 3 000 м спартыўнай хадой. Кірыл Ключнікаў падняўся на другую прыступку п’едэстала ў бегу на 400 м. Ягор Данілаў апынуўся на 2 месцы на дыстанцыі 1500 м і 3-ім – на 800 м.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
27.06.2025 - 16:56
Беларусы выйшлі ў паўфіналы этапа Кубка свету па акадэмічным веславанні ў Швейцарыі
25.06.2025 - 16:25
Дружная сям'я ва ўсім моцная. Гарадская спартландыя «Бітва двароў» прайшла ў Магілёве
19.06.2025 - 12:55
Яўген Летаў стаў галоўным трэнерам бабруйскага «Дынама-Шынніка»
16.06.2025 - 09:13
Магілёўскі ЦАР узяў бронзу Кубка чэмпіёнаў па пляжным футболе
12.06.2025 - 17:13
Магілёўскі ЦАР выйшаў у 1/4 фіналу Кубка чэмпіёнаў па пляжным футболе
11.06.2025 - 09:16
Магілёўскі ЦАР разграміў «Хамрун» у Кубку чэмпіёнаў па пляжным футболе