Супрацоўнік Бабруйскага аддзела Дэпартамента аховы Дзяніс Ерашкевіч бег марафон 24 гадзіны без сну, перапынкаў на перакус і практычна без адпачынку. І вынік не прымусіў сябе чакаць – 181 кіламетр і перамога ў абсалютным заліку сярод мужчын.
«Суткі бягом» – так называўся лёгкаатлетычны марафон, які прайшоў нядаўна ў Шчучыне Гродзенскай вобласці. Ён сабраў больш за 30 самых цягавітых бегуноў не толькі з Беларусі, але і з Украіны.
Частка марафонцаў бегла 12 гадзін, а найбольш устойлівыя правялі ў дарозе 24 гадзіны. Спартсмены маглі ў любы момант спыніцца, адпачыць у палатках і перакусіць. Але многія нават не думалі класціся спаць, імкнучыся перамагчы. Адным з тых, хто гнаўся за поспехам, стаў міліцыянер Бабруйскага аддзела Дэпартамента аховы старшына Дзяніс Ерашкевіч.
За плячыма ў хлопца 8 сур’ёзных марафонаў, але ў сутачным забегу ўдзельнічаў упершыню.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.08.2025 - 10:18
Хакеісты «Дынама-Шынніка» рыхтуюцца да старту ў новым сезоне МХЛ
19.08.2025 - 09:17
Магіляўчанін Ягор Шарамкоў выступіць на чэмпіянаце свету па спартыўнай гімнастыцы ў Інданезіі
18.08.2025 - 09:12
Сталі вядомы пераможцы чэмпіянату Беларусі па цяжкай атлетыцы
14.08.2025 - 11:37
Новыя спартовыя пляцоўкі з'явіліся ў адзінаццаці школах Магілёва