Тры пажары ў Горацкім, Бялыніцкім і Клімавіцкім раёнах адбылося за суткі ў вобласці. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
«Сур’ёзныя траўмы пры эвакуацыі з палаючага дома атрымаў жыхар вёскі Заполле Бялыніцкага раёна, – падзялілася суразмоўніца. – Пажар адбыўся 17 лістапада каля гадзіны дня. Выратавальнікаў выклікалі суседзі. Агонь практычна дашчэнту спапяліў жыллё. Знішчаны дах, перакрыцце, прыбудова і маёмасць, пашкоджаны сцены. Траўмаваны гаспадар з папярэднім дыягназам апёкі 1-3Б ступені 30% цела шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне ўстановы аховы здароўя. Прычына пажару высвятляецца».






Яшчэ адзін пажар адбыўся ў жылым доме ў вёсцы Дамамерычы Клімавіцкага раёна. Мясцовыя жыхары выявілі ўзгаранне, калі ўжо палаў дах. У выніку пажару знішчаны дах, пашкоджана перакрыцце і маёмасць у доме.





Як адзначыла Вольга Нехарошых, у абодвух выпадках прычыны здарэння ўстанаўліваюцца.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.11.2025 - 09:53
04.11.2025 - 09:34
Дні адчыненых дзвярэй будуць праходзіць у Магілёўскім інстытуце МУС кожную суботу лістапада
04.11.2025 - 08:59
Саўмін зацвердзіў пералік дзяржаўных праграм на будучую пяцігодку
03.11.2025 - 12:02
03.11.2025 - 09:18
У Беларусі зацвердзілі пералік дзяржаўных праграм на 2026-2030 гады