Канцэпцыю навагодняга ўпрыгожвання горада абмеркавалі на нарадзе ў Магілёўскім гарвыканкаме.
«Звыклыя навагоднія ўпрыгожванні горада плануем разбавіць новымі элементамі. Сярод іх тэматычныя фотазоны, маляўнічыя светлавыя канструкцыі», – заўважыў начальнік упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама Уладзімір Скачак. Так, мяркуецца размясціць фотазоны з сімвалам 2020 года ля Палаца культуры вобласці і Магілёўскага лялечнага тэатра.
Пляцоўку ля драмтэатра маюць намер упрыгожыць фігурамі, якія нібыта прагульваюцца. А ля Лядовага палаца збіраюцца ўстанавіць адзін з галоўных сімвалаў зімовых забаў – канькі.
У парку Падніколле па традыцыі ўпрыгожаць лесвіцу і фантаны. Тут жа размесціцца цэлы казачны гарадок – сярод прадпрыемстваў горада пройдзе конкурс на самае лепшае навагодняе ўпрыгожванне пляцовак. Іх будзе больш за 40. Ля спуску ў парк «паселіцца» сям’я аленяў.
Плануюць абнавіць навагодняе ўпрыгожванне плошчы ля гарвыканкама.
Новыя аб’екты дапоўняць ўжо існуючыя навагоднія ўпрыгожванні горада. Аднак не ўсе прапанаваныя варыянты будуць рэалізаваны. Канцэпцыю таго, як будзе выглядаць навагодні Магілёў, у найбліжэйшы час прапрацуюць дэталёва.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
07.07.2025 - 09:23
Сапраўдны кінатэатр пад адкрытым небам. Як прайшоў гала-канцэрт на «Купалле» ў Александрыі
05.07.2025 - 17:39
Культурныя дасягненні і праекты сталі тэмай выставы «За духоўнае адраджэнне» на свяце ў Александрыі
05.07.2025 - 15:02
03.07.2025 - 08:23
Прэм'ерны паказ спектакля «А зоры тут ціхія...» прайшоў у Магілёўскім аблдрамтэатры
02.07.2025 - 15:16
01.07.2025 - 10:32
Магілёў у стылі арт. Якім наш горад убачылі расійскія мастакі (відэа)