Дзень адчыненых дзвярэй правядуць магілёўскія бібліятэкі 24 лютага. Пра гэта паведаміла загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К. Маркса Алена Шэпелева.
«У гэты дзень усіх гасцей і жыхароў горада чакае насычаная кніжная праграма. Старт дасць анлайн-адкрыццё міжнароднага інтэрнэт-конкурсу «100 натхнёных радкоў» (Казахстан – Беларусь) у бібліятэцы-філіяле № 2 імя І. Шамякіна. У гэты дзень упершыню будуць арганізаваныя літаратурныя світч-экскурсіі, дзе чытачы змогуць не толькі пазнаёміцца з бібліятэкай, але і пагуляць: развіць увагу, рэакцыю, канцэнтрацыю, даведацца нешта новае пра розныя літаратурныя падзеі»,– адзначыла Алена Шэпелева.
У гасцей мерапрыемстваў будзе магчымасць пазнаёміцца з новымі бібліятэчнымі праектамі, праграмамі і аб’яднаннямі па інтарэсах. Так, у цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса адбудзецца прэзентацыя літаратурнай off / on-line студыі «Гавркія кнігі», бібліятэка-філіял № 1 імя Я. Коласа запрашае ў дзіцячую лабараторыю «Навуковыя доследы». Аматараў мультфільмаў будуць чакаць у дзіцячых бібліятэках № 2 і № 10 на мультмарафоне.
«Даведацца ўсе таямніцы прафесіі бібліятэкара можна будзе на акцыі самакіравання, якая пройдзе бібліятэках-філіялах № 4, № 9 і ў дзіцячай бібліятэцы-філіяле № 9, – расказала Алена Шэпелева. – Акрамя гэтага, мы падрыхтавалі прэзентацыю кніжных навінак, кірмаш забытых кніг, інтэрактыўныя выставы і тэматычныя фотазоны. Усё гэта будзе прадстаўлена ва ўсіх бібліятэках горада».
Насычаная праграма чакае і анлайн-карыстальнікаў. У Instagram-акаўнце @public_libraries_mogilev пройдзе розыгрыш кніжнага бокса. А на старонках @bibliot6 і @9_izmerenie адбудзецца віртуальны круіз у бібліятэку. «Прыняць удзел у фотачэленджы «Кніга твайго фармату» запрашаюць у Instagram-акаўнце db_pushkina70, а сайт дзіцячай бібліятэкі–філіяла № 9 прапануе наведаць тэматычную прэзентацыю», – адзначыла загадчыца.
У гэты дзень пройдуць розныя квэсты, майстар-класы, інтэрактыўныя гульні і многае іншае. Акрамя таго, наведвальнікі змогуць паўдзельнічаць у апытанні і анкетаванні – выказаць сваё меркаванне аб рабоце бібліятэк, падзяліцца чытацкімі інтарэсамі і перавагамі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.02.2025 - 09:33
Магілёўскі драмтэатр: на многія пастаноўкі форуму «М.@rt кантакт — 2025» білеты амаль распрададзены
20.02.2025 - 10:34
Новыя падрабязнасці пра тэатральны форум «M.@rt кантакт»-2025
19.02.2025 - 12:16
Спектакль «Сабачае сэрца» пермскага тэатра паказалі ў Магілёве