Свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») у Шклоўскім раёне пройдзе пад патранатам ЮНЕСКА. «З такой прапановай выступіла міжнародная арганізацыя, і яна знайшла падтрымку Міністэрства культуры», – паведамілі ў аблвыканкаме.
Патранат– найвышэйшая форма маральнай падтрымкі з боку ЮНЕСКА выключнай па сваім характары дзейнасці, за якую міжнародная арганізацыя не нясе ні фінансавай, ні юрыдычнай адказнасці.
Патранат ЮНЕСКА можа быць устаноўлены ў дачыненні да розных відаў дзейнасці, у прыватнасці, вытворчасці кінафільмаў і іншай аўдыявізуальнай прадукцыі, публікацый, прысуджэння прэмій, правядзення кангрэсаў, нарад і канферэнцый, а таксама іншых мерапрыемстваў на нацыянальным і міжнародным узроўнях.
Патранат прадастаўляецца толькі на пэўны прамежак часу. Яго можна атрымаць для мерапрыемстваў, якія праводзяцца аднаразова або на рэгулярнай аснове. У апошнім выпадку неабходна вызначыць, на які тэрмін устанаўліваецца патранат, і перыядычна яго аднаўляць.
Свята «Купалле» плануецца правесці ў аграгарадку Александрыя 11–12 ліпеня.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка