Свята народнага касцюма адбудзецца на Купалле ў Александрыі. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні культуры Магілёўскага аблвыканкама.
«Народны касцюм з’яўляецца найбольш яркім «індыкатарам» нацыянальнай прыналежнасці, увасабленнем паняцця аб ідэальным вобразе прадстаўніка сваёй нацыі», – падкрэслілі суразмоўцы. Кожная вобласць і горад Мінск прадставяць інтэрактыўныя тэматычныя экспазіцыі, дзе будуць паказаныя творчыя праграмы-прэзентацыі, якія адлюстроўваюць асаблівасці рэгіянальнага касцюма. Тут таксама правядуць віктарыны, конкурсы, арганізуюць народныя гульнявыя атракцыёны па тэматыцы, розыгрышы купальскіх латарэй, тэатралізаваныя дзействы з удзелам творчых груп, выступленні самадзейных калектываў.
Паміж інтэрактыўнымі пляцоўкамі абласцей размесцяцца цэнтры па народных рамёствах, дзе госці фестывалю змогуць азнаёміцца з працай найлепшых майстроў Беларусі.
Нагадаем: свята Купалле («Александрыя збірае сяброў») плануецца правесці 11–12 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка