Святочны канцэрт «Люблю цябе, Радзіма слаўная мая!», прысвечаны Дню Незалежнасці Беларусі, які адбудзецца 3 ліпеня ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў аблвыканкаме.
Маляўнічае прадстаўленне пачнецца ў 21.00 на плошчы Славы. Сваю творчасць жыхарам горада на Дняпры падораць артысты Магілёўскай абласной філармоніі, найлепшыя салісты і творчыя калектывы рэгіёна.
Працягне свята рэспубліканская акцыя «Праспяваем гімн разам», пасля якой неба над Магілёвам асветліць феерверк.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая