З 1 жніўня бягучага года ў Беларусі праведзены пераразлік працоўных пенсій. У выніку сярэдні памер назначаных пенсій па ўзросце склаў Br446,84, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Пераразлік праводзіўся зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў для вылічэння пенсій, якая прымяняецца з мая і праіндэксавана на 7 працэнтаў, - Br925,77. Акрамя таго, 1 жніўня ў сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва праведзены пераразлікі мінімальных працоўных пенсій, сацыяльных пенсій, надбавак, павышэнняў і даплат да пенсій.
«З улікам гэтых пераразлікаў сярэдні памер назначаных пенсій усіх відаў склаў Br432,27, у тым ліку пенсій па ўзросце - Br446,84», - растлумачылі ў Мінпрацы. Атрымальнікамі пенсій па ўзросце ў Беларусі з'яўляюцца больш за 2 млн чалавек.
У студзені гэтыя паказчыкі былі адпаведна на ўзроўні Br381,17 і Br393,27, у ліпені - Br405,05 і Br418, 41.
З улікам праведзенага пераразліку прадугледжваецца да канца бягучага года выйсці на суадносіны сярэдняй пенсіі па ўзросце і сярэдняй зарплаты на ўзроўні не ніжэйшыя за 40 працэнтаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.10.2025 - 12:58
14.10.2025 - 16:55
Адзіны дзень кансультавання па дзяржпадтрымцы сем'яў з дзецьмі пройдзе ў Беларусі 15 кастрычніка
14.10.2025 - 12:25
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 18 кастрычніка ў Магілёўскай вобласці
14.10.2025 - 10:30
13.10.2025 - 12:04
У самай шматдзетнай сям'і Магілёўскай вобласці выхоўваюцца 12 дзяцей
10.10.2025 - 10:12
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова адзначыў 112-годдзе