У Магілёве прыступілі да рэпетыцый маштабнага канцэрта з элементамі рэканструкцыі падзей Вялікай Айчыннай вайны «Салдатамі былі ўсе», паведаміла начальнік упраўлення культуры гарвыканкама Ірына Жабарава.
Тэатралізаваную пастаноўку пакажуць у Дзень горада 28 чэрвеня. Дзеянне разгорнецца на пляцоўцы і прылеглай тэрыторыі каля гандлёвага цэнтра «Е-Сіці». У ёй пакажуць розныя эпізоды з жыцця горада: мірны час, першыя бамбёжкі, акупацыю, вызваленне, перамогу і сённяшні час. Упершыню ў абласным цэнтры будзе паказана танкавая бітва з удзелам ваеннай тэхнікі «Беларусьфільма», а таксама беларускіх і расійскіх рэканструктараў. Гледачы ўбачаць і паветраны бой з высадкай нямецкага дэсанту.
«Мы хочам паказаць трагізм тых падзей і гераізм савецкіх людзей, якія адстаялі незалежнасць нашай краіны, якой цаной здабыта самае каштоўнае, што ў нас ёсць, – мірнае неба над галавой, – адзначыла Ірына Жабарава. – Асаблівасць пастаноўкі яшчэ і ў тым, што ўсё будзе прадстаўлена сучаснай музычнай мовай. Гэта значыць, мы не выкарыстоўвалі матэрыялы мінулых гадоў, а толькі тое, што створана нашымі сучаснікамі: песні, вершы, музыка. І яно сугучнае з мінулымі падзеямі, тымі перажываннямі і эмоцыямі. Тое, што адбываецца, сапраўды кранае людзей, я не раз бачыла, як валанцёры плачуць падчас рэпетыцый».
У рэканструкцыі будзе задзейнічана больш за 3,5 тыс. чалавек, а таксама танкі, самалёты, спецтэхніка і піратэхніка. А каб за гэтым маштабным дзействам змагло сачыць як мага больш гледачоў, у полі ўсталююць чатыры святлодыёдныя экраны і яшчэ два – на пляцоўцы каля гандлёвага цэнтра. Канцэртная праграма будзе ісці паралельна на трох сцэнічных пляцоўках.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 14:51
Мультымедыйная выстава «Рухавыя палотны: Вінцэнт Ван Гог» адкрыецца ў музеі Масленікава 26 красавіка
24.04.2025 - 12:00
23.04.2025 - 14:33
Магілёў рыхтуецца да святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі (відэа)
23.04.2025 - 10:42
Магілёўскі абласны тэатр лялек запрашае на захапляльную экскурсію