У прамым эфіры на тэлеканале «Беларусь 4 “Магілёў”»з 14.00 да 20.30 13 снежня адбудзецца дабрачынны тэлемарафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы». Яго плануюць падтрымаць многія неабыякавыя людзі.
На «Радыё Магілёў» будуць спецыяльныя ўключэнні ўдзельнікаў і арганізатараў марафону. Песні выканаюць Валерыя Азаранка, Раман Шошын, Віктар і Валерый Мохневы, Уладзімір Дзем’яновіч, Таццяна Лук’яненка, група Carpen Diaz. Свае прывітанні тэлемарафону запісалі Каця IOWA, Наталля Падольская, Руслан Аляхно, Ірына Дарафеева, Іскуі Абалян.
За 6 з паловай гадзін у прамым эфіры «Беларусь 4 “Магілёў”» пабывае больш за 50 гасцей.
Марафон накіраваны на дапамогу дзецям, якія жывуць у нястачы, з малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў, дзецям-сіротам, якія знаходзяцца пад апекай, дзецям-інвалідам, хворым дзецям. Праект закліканы аказаць матэрыяльную дапамогу і прыцягнуць увагу да праблем гэтых катэгорый дзяцей, а таксама падарыць радасць навагодняга свята тым, хто пазбаўлены яго ў звычайным жыцці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.09.2025 - 09:54
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 6 верасня
01.09.2025 - 15:53
Рэканструкцыя пуцеправодаў у Магілёве. Як абнаўляюць ключавыя развязкі горада (відэа)
01.09.2025 - 14:38
Першы званок празвінеў у Магілёўскім спецыялізаваным ліцэі МУС
01.09.2025 - 11:06