У Магілёўскім Палацы гімнастыкі 26–30 лістапада ўпершыню пройдуць адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па спартыўнай гімнастыцы «Турнір спартыўнай славы». Пра гэта паведамілі ў ДСВСУ «Магілёўская гарадская СДЮШАР “Багіма”».
Сваімі выступленнямі гледачоў пацешаць каля 100 таленавітых спартсменаў ва ўзросце ад 7 да 18 гадоў з Латвіі, Расіі, Украіны і Беларусі. Перамога для многіх з іх стане пропускам у нацыянальную зборную, а таксама дазволіць удзельнічаць у прэстыжных міжнародных спаборніцтвах.
Спаборнічаць у мнагабор’і спартсмены пачнуць 28 лістапада. 29 лістапада пачнуцца фінальныя этапы турніру, пасля якіх адбудзецца цырымонія ўзнагароджання і закрыццё спаборніцтваў.
Уваход на трыбуны свабодны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 16:42
16.09.2025 - 14:15
15.09.2025 - 09:13
Ягор Шарамкоў заваяваў срэбра ў вольных практыкаваннях на этапе Кубка выкліку ў Парыжы
11.09.2025 - 10:10
10.09.2025 - 09:14
28.08.2025 - 10:18
Хакеісты «Дынама-Шынніка» рыхтуюцца да старту ў новым сезоне МХЛ