Міністэрства інфармацыі запрашае да ўдзелу ў рэспубліканскім творчым конкурсе «Пад знакам Года малой радзімы!». Пра гэта паведамілі ў ведамстве.
Яго асноўныя мэты – рэалізацыя задач дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў развіцці рэгіёнаў краіны, фарміраванне павагі да малой радзімы, дэманстрацыя яркіх дасягненняў па зберажэнні і адраджэнні роднага краю, садзейнічанні выхавання ў моладзі патрыятызму і любові да Радзімы праз паняцце «Малая радзіма» і фарміраванне актыўнай жыццёвай пазіцыі маладога пакалення.
На конкурс прадстаўляюцца матэрыялы, апублікаваныя ў друкаваных СМІ, сеткавых выданнях, на інтэрнэт-рэсурсах або якія выйшлі ў эфір тэлевізійных або радыёвяшчальных СМІ на працягу 2019 года. Матэрыялы накіроўваюцца ў Міністэрства інфармацыі не пазней за 15 ліпеня з пазнакай «На конкурс» па адрасе: 220004, Мінск, np.Пераможцаў, 11.
Арганізатарам выступае Міністэрства інфармацыі.
Палажэнне аб рэспубліканскім творчым конкурсе.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.07.2025 - 17:39
Культурныя дасягненні і праекты сталі тэмай выставы «За духоўнае адраджэнне» на свяце ў Александрыі
05.07.2025 - 15:02
03.07.2025 - 08:23
Прэм'ерны паказ спектакля «А зоры тут ціхія...» прайшоў у Магілёўскім аблдрамтэатры
02.07.2025 - 15:16
01.07.2025 - 10:32
Магілёў у стылі арт. Якім наш горад убачылі расійскія мастакі (відэа)