Напярэдадні зімовых школьных канікул з 18 па 24 снежня на тэрыторыі рэгіёна пройдзе Тыдзень дзіцячай бяспекі. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Галоўная мэта мерапрыемства – папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей, паколькі праблема дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму становіцца асабліва актуальнай у канікулярны час. Нявінныя свавольствы, выйшаўшы за бяспечныя межы кватэры, пад’езда, двара, часта становяцца прычынай вялікіх бед і трагедый.
За 11 месяцаў 2019 года на дарогах Магілёўскай вобласці з удзелам непаўналетніх адбылося 47 дарожна-транспартных здарэнняў: 1 падлетак загінуў, 47 атрымалі траўмы.
У зімовы час дарожная бяспека зніжаецца павышанай слізкасцю праезджай часткі, раннімі прыцемкамі, складанымі ўмовамі надвор’я, у сувязі з чым вельмі важна своечасова нагадаць дзецям аб правілах паводзін на зімовай дарозе і паблізу яе.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.08.2025 - 12:06
Мінадукацыі вызначыла тэму першага ўрока ў новым навучальным годзе
25.08.2025 - 10:44
Магілёўскі дзіцячы фонд арганізаваў экскурсію для першаклашак-сірот у Музей Славы Магілёўшчыны
25.08.2025 - 10:23
«Не забудзьцеся ўключыць фары». У Беларусі стартавала спецмерапрыемства ДАІ «Увага - дзеці!»