Напярэдадні Міжнароднага дня студэнта на базе Беларуска-Расійскага ўніверсітэта выбіралі «Студэнта года». За галоўны тытул змагалася шэсць маладых людзей, якія прадстаўлялі ВНУ вобласці. У выніку найлепшай стала курсант 3 курса факультэта міліцыі Магілёўскага інстытута Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Іна Клечан.
Дзяўчына – рознабаковая асоба, камандзір жаночага аддзялення, сяржант міліцыі. Любіць спевы і танцы, захапляецца валейболам, ведае заканадаўчую базу краіны. Удзельнік навуковых канферэнцый, конкурсаў прамоўніцкага майстэрства і вакальніцкага мастацтва. Марыць дзякуючы сваёй прафесіі прыносіць карысць людзям. Цяпер Іне трэба будзе дастойна прадставіць Магілёўскую вобласць на рэспубліканскім этапе конкурсу.
Другое месца заваявала студэнтка інжынерна-эканамічнага факультэта Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Марыя Мельнікава. Трэцяе дасталася студэнту 3 курса факультэта матэматыкі і прыродазнаўства МДУ імя А. А. Куляшова Кірылу Шкурко.
Напярэдадні ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» і «Instagram» праходзіла інтэрнэт-галасаванне «Я – студэнт», па выніках якога аўтарам найлепшага відэароліка аб студэнцтве, па версіі інтэрнэт-карыстальнікаў, і пераможцам у намінацыі «Студэнт года ONLINE» быў прызнаны студэнт 3 курса факультэта бізнесу і права Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Яўген Фамічоў.
Усе ўдзельнікі атрымалі дыпломы, падарункавыя наборы і кветкі ад спонсараў.
Па матэрыяле mogilevnews.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 11:24
Новая спецыяльнасць, планы па наборы студэнтаў. Дзень адкрытых дзвярэй пройдзе ў БДУТ
23.04.2025 - 10:29
Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе 26 красавіка ў Магілёўскім інстытуце МУС
22.04.2025 - 09:31
Моладзевы электронны кірмаш вакансій пройдзе 24 красавіка ў Магілёве
18.04.2025 - 11:00