RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Асіповічах адкрылі новую пляцоўку для міні-футбола

Урачыстае адкрыццё новай міні-футбольнай пляцоўкі са штучным пакрыццём правялі сёння на тэрыторыі ФАКа «Юнацтва». Ганаровымі гасцямі спартыўнага свята сталі міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Сяргей Кавальчук, член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Багдановіч, намеснік старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, галоўны рэдактар камунальнага Выдавецкага ўнітарнага прадпрыемства «Інфармацыйнае агенцтва “Магілёўскія ведамасці”» Святлана Шутава, начальнік упраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў Сяргей Новікаў, першы намеснік старшыні Асіповіцкага райвыканкама Сяргей Ананіч, першы намеснік старшыні Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» Юрый Вяргейчык.

Пасля прывітальных слоў, віншаванняў і ўручэння падарункаў юным спартсменам мясцовай ДЮСШ ганаровыя госці перарэзалі чырвоную стужку, а вядучыя далі старт матчу паміж камандамі ветэранаў Асіповіцкага футбола і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Перамогу ў таварыскім супрацьстаянні з лікам 5:3 атрымалі гаспадары поля – зборная Асіповіцкага раёна. Усе ўдзельнікі сустрэчы атрымалі памятныя медалі.

gzt-akray.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая