У Бабруйскім гарадскім выканаўчым камітэце ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі пасведчанні абраным дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.
На цырымоніі прысутнічалі старшыня гарвыканкама Аляксандр Студнеў, старшыні акруговых і ўчастковых выбарчых камісій.
– Выбарчая кампанія была няпростая, але самае галоўнае – мы зрабілі тое, што павінны былі, і на годным узроўні, – адзначыў Аляксандр Віктаравіч. – Яўка выбаршчыкаў на выбарах у Бабруйску склала 74,5%.
Аляксандр Студнеў нагадаў: на тэрыторыі Бабруйска былі створаны тры акругі, у кожнай па выніках электаральнай кампаніі вызначаны пераможца. Так, наш горад у парламенце па Бабруйскай-Ленінскай выбарчай акрузе № 78 будзе прадстаўляць Ірына Рынейская, па Бабруйскай-Першамайскай выбарчай акрузе № 79 – Вера Шырокая, па Бабруйскай сельскай выбарчай акрузе № 80 – Уладзімір Гацко.
– Вы годна прайшлі перадвыбарчую барацьбу і прадставілі інтарэсы гараджан і Бабруйска, якія, я ўпэўнены, будзеце і ў далейшым адстойваць, – звярнуўся да парламентарыяў кіраўнік горада. – Жадаю толькі перамогі ва ўсіх вашых новых пачынаннях.
Выбраныя дэпутаты падзякавалі выбаршчыкам за праяўленую актыўную грамадзянскую пазіцыю, бо ў дзень галасавання яны прыйшлі на выбарчыя ўчасткі і зрабілі свой выбар.
За актыўную грамадзянскую пазіцыю, удзел у грамадска-палітычным жыцці горада і дзейсную дапамогу ў арганізацыі і правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання старшыням акруговых і ўчастковых выбарчых камісій уручылі падзячныя лісты Бабруйскага гарвыканкама.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.07.2025 - 12:40
12.07.2025 - 12:10
У Беларусі актуалізавалі дзяржпраграму «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2021-2025 гады
11.07.2025 - 17:16
11.07.2025 - 16:57
У Магілёўскай вобласці створана каманда хлебаробаў з работнікаў МНС
11.07.2025 - 10:55