Якасць аказання медыцынскіх паслуг у Бабруйску штогод паляпшаецца за кошт увядзення ў эксплуатацыю новага абсталявання. У мінулым годзе адкрылі кабінеты камп’ютарнай і магнітна-рэзананснай тамаграфіі і рэнтгенаўскай мамаграфіі.
2020-ы таксама стаў знакавым, бо ў бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі імя У. О. Марзона ўсталявалі першы ў горадзе ангіяграфічны апарат. Комплекс прадаставіць магчымасць для дыягнастычных даследаванняў сэрца, сасудаў і лячэння атэрасклератычнага паражэння артэрый. Раней, каб правесці неабходнае абследаванне, цяжкіх пацыентаў дастаўлялі ў Магілёўскую абласную бальніцу.

Апарат для Бабруйска закупіла Міністэрства аховы здароўя. Будынак, у якім размясціўся комплекс, пабудавалі за кошт асігнаванняў, выдзеленых з гарадскога і абласнога бюджэтаў.

Плануецца, што ў год з дапамогай ангіёграфа змогуць правесці каля 800 даследаванняў. Апарат будзе абслугоўваць не толькі бабруйчан, але і жыхароў пяці прылеглых раёнаў бясплатна.

У 2019-м пацыентаў з вострым каранарным сіндромам у горадзе было больш за 700 чалавек.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 11:09
24.11.2025 - 12:18
24.11.2025 - 11:04
Новы МРТ-апарат у дзіцячай абласной бальніцы Магілёва (відэа)
18.11.2025 - 11:10
Новыя магчымасці ў абследаванні, лячэнні. Што зменіцца ў Магілёўскай паліклініцы №8 пасля капрамонту
12.11.2025 - 14:38
12.11.2025 - 12:33