RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Бабруйску выпускаюць аўтамабільныя люстэркі з падагрэвам

Да выпуску інавацыйнай прадукцыі прыступілі на прадпрыемстве «Універсал – Бабруйск». Па замове Камскага аўтазавода ў Татарстане, з якім бабруйчане супрацоўнічаюць ужо дзясятак гадоў, тут распрацавалі і робяць электрафіцыраваныя люстэркі для грузавых аўтамабіляў, і нават з падагрэвам.

«Універсал Бабруйск» – прадпрыемства Беларускага таварыства глухіх, дзе працуе 360 чалавек, больш за палову – людзі, якія слаба чуюць і маюць зносіны паміж сабой мовай жэстаў. Кіраўніцтва цалкам такую мову асвоіла, але ў афіцыйных выпадках у размову ўступае перакладчык.

Пасля рэзкі люстэрка пякуць у печы. Маліраванне пры 500 градусах надае шклу гнутую форму, фарміруецца сфера. Яшчэ адзін тэхналагічны момант – пластмасавыя корпусы для люстэркаў. А вось далей – самы важны працэс – напыленне нержавейкі або алюмінія, стварэнне ўласна люстэркаў.

Устаноўка робіць люстэркі роўна за 9 хвілін: яе набылі ў Смаргоні ў прадпрымальніка, які навуку ператварае ў вытворчасць. Для куплі спатрэбілася дапамога дзяржавы.

Выпуск інавацыйнай прадукцыі – не самамэта. Ён павінен і абавязкова адбіцца на даходах прадпрыемства і яго работнікаў. Чакаецца пашырэнне вытворчасці, павелічэнне экспарту, павышэнне зарплаты. Цяпер сярэдні заробак за месяц на «Універсале» складае Br700.

Пробныя партыі прадукцыі ўжо адгружаюцца, і ў пачатку наступнага года праект павінен запрацаваць у поўную магутнасць. 20 тыс. люстэркаў на год – такі план. Гэту прадукцыю гатовы купляць і айчынны МАЗ, і Пецярбургскі трактарны завод.

У Магілёўскай вобласці павялічваецца колькасць арганізацый і прадпрыемстваў, якія займаюцца інавацыйнай дзейнасцю. У 2017 годзе – 20, у мінулым – ужо 25. Працэнт інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб’ёме таксама павялічыўся – цяпер крыху больш за 6%. Вядома, гэта нямнога. Але ў Магілёўскай вобласці ёсць некалькі вялікіх інавацыйных праектаў. У прыватнасці, на «Магатэксе», дзе ідзе мадэрнізацыя і працэнт інавацыйнай прадукцыі перавысіць у выніку 50%. 

Менавіта інавацыі забяспечваюць прадпрыемствам рынкі збыту прадукцыі, а людзям даюць працу і заробак. І, дарэчы, сёлета, з ліпеня ў Беларусі дзейнічаюць падатковыя прэферэнцыі для вытворцаў інавацыйных тавараў.

 

ТРК «Магілёў»

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая