Міжнародныя пасажырскія цягнікі, якія курсіруюць у зносінах з Масквой і Санкт-Пецярбургам, да 00.00 23 сакавіка будуць прытрымлівацца дзеючага графіка, паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.
Да зняцця абмежаванняў з 20 сакавіка адмяняецца цягнік № 64/63 Мінск – Новасібірск, з 22 сакавіка –цягнікі №308/307 Баранавічы – Саратаў, № 390/389 Мінск – Анапа, № 236/237 Мінск – Масква – Мінск, № 221/222 Брэст – Масква і Мінск –Масква.
З 23 сакавіка не будуць хадзіць цягнікі №66/65 Мінск – Мурманск, № 76/75 Гомель – Масква, №302/301 Мінск – Адлер, № 104/103 Брэст – Новасібірск, № 150/149 Мінск – Мінеральныя Воды, № 328/327 Мінск – Казань, № 134/133 Мінск – Архангельск.
У БЧ нагадалі, што з 18 сакавіка да 1 мая часова абмяжоўваецца ўезд у РФ замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія прыбываюць з тэрыторыі Беларусі, а таксама грамадзян Беларусі. БЧ пераканаўча просіць пасажыраў браць гэта пад увагу пры планаванні паездкі на цягніку ў РФ. Пры гэтым з Расіі грамадзяне Беларусі могуць вяртацца ў краіну на цягніку без абмежаванняў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 09:43
З канцэртам - у цэх: магіляўчане атрымліваюць незвычайныя віншаванні з Днём народнага адзінства
16.09.2025 - 09:04
Каля 300 удзельнікаў з Беларусі і Расіі збярэ Магілёў на фестывалі СД «Разам мы зможам больш»
16.09.2025 - 08:59
15.09.2025 - 15:44