У Беларусі захоўваецца спакойная сітуацыя па каранавірусе, не зафіксавана ніводнага выпадку завозу. Пра гэта сёння журналістам паведаміў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.
«У Беларусі сітуацыя па-ранейшаму спакойная, ні аднаго выпадку завозу каранавіруснай інфекцыі не зафіксавана, – сказаў міністр. – Мы ў гэтым плане праводзім супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы. Сітуацыя аналізуецца нават не штодня, а некалькі разоў на дзень».
З улікам таго, што адбываецца, у Еўропе ўзмоцнены кантроль на рэйсах, якія вяртаюцца з Італіі, дзе ў шэрагу гарадоў з прычыны каранавіруса ўведзены каранцін. «Беларусы і грамадзяне іншых краін, якія вярнуліся з Кітая, знаходзяцца пад медыцынскім наглядам. Цяпер яго будуць весці і ў дачыненні да тых, хто прыедзе з паўночных рэгіёнаў Італіі», – адзначыў Уладзімір Каранік.
Ён растлумачыў, якім чынам беларускія спецыялісты праводзяць лабараторнае тэставанне. «Сусветная арганізацыя аховы здароўя перадала ДНК віруса ўсім зацікаўленым. Гэта дазволіла скласці тэст сістэмы», – расказаў міністр. Беларускія медыкі выкарыстоўваюць два віды тэстаў – айчыннай вытворчасці і перададзеныя Расіяй. Дзякуючы гэтаму ў шэрагу выпадкаў праводзіцца двайны кантроль. «Лабараторных тэстаў дастаткова. Іх якасць праверана незалежнымі экспертамі. Мы не сумняваемся ў выніках», – падкрэсліў міністр.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.10.2025 - 12:58
14.10.2025 - 16:55
Адзіны дзень кансультавання па дзяржпадтрымцы сем'яў з дзецьмі пройдзе ў Беларусі 15 кастрычніка
14.10.2025 - 12:25
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 18 кастрычніка ў Магілёўскай вобласці
14.10.2025 - 10:30
13.10.2025 - 12:04
У самай шматдзетнай сям'і Магілёўскай вобласці выхоўваюцца 12 дзяцей
10.10.2025 - 10:12
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова адзначыў 112-годдзе