Інфармацыйны рэсурс ЦВК ВЫБАРЫ-2019 (http://vybary2019.by), з дапамогай якога будуць асвятляцца ўсе важнейшыя падзеі кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання, пачаў сваю работу 9 жніўня.
На рэсурсе публікуюцца апошнія навіны СМІ аб ходзе выбарчай кампаніі. Тут таксама размешчаны першы відэазварот старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай. У ім кіраўнік ЦВК, у прыватнасці, падрабязна расказвае аб парадку вылучэння ў акруговыя выбарчыя камісіі, якія павінны быць утвораны не пазней за 2 верасня ўключна.
Акрамя таго, на рэсурсе можна знайсці інфармацыю аб кожнай са 110 выбарчых акруг з падрабязным апісаннем іх межаў, данымі аб колькасці выбаршчыкаў і адрасамі акруговых выбарчых камісій, а таксама матэрыялы, што датычацца выбараў. Любы жадаючы можа азнаёміцца з каляндарным планам выбараў у Палату прадстаўнікоў, пастановамі ЦВК, звесткамі аб наглядальніках, накіраваных на пасяджэнні Цэнтральнай камісіі пры правядзенні парламенцкіх выбараў 2019 года і г.д.
Як паведамлялася, выбары ў Палату прадстаўнікоў назначаны на 17 лістапада, у Савет Рэспублікі - на 7 лістапада.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 09:43
З канцэртам - у цэх: магіляўчане атрымліваюць незвычайныя віншаванні з Днём народнага адзінства
16.09.2025 - 09:04
Каля 300 удзельнікаў з Беларусі і Расіі збярэ Магілёў на фестывалі СД «Разам мы зможам больш»
16.09.2025 - 08:59
15.09.2025 - 15:44