Стартаваў традыцыйны рэспубліканскі дабрачынны праект «Дзень абароны дзяцей з БРСМ», як паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Аляксандра Ганчарова.
«Набліжаецца 1 чэрвеня. Традыцыйна напярэдадні Дня абароны дзяцей стартуе наш дабрачынны праект, – расказала Аляксандра Ганчарова. – У цэнтры ўвагі валанцёраў «Добрае сэрца» – дзеці. Тэрытарыяльныя арганізацыі БРСМ падрыхтавалі для падрастаючага пакалення больш за 200 актыўнасцей, якія будуць рэалізаваны ў рэгіёнах з 26 мая па 5 чэрвеня. З улікам эпідсітуацыі частка мерапрыемстваў пераведзена ў анлайн-фармат, частку плануецца правесці з улікам захавання правілаў гігіены, мер індывідуальнай абароны і сацыяльнага дыстанцыявання».
Валанцёры БРСМ пастараюцца акружыць клопатам выхаванцаў дзіцячых дамоў, сацыяльна-педагагічных цэнтраў, карэкцыйна-развіваючых устаноў, дзяцей, якія выхоўваюцца ў дамах сямейнага тыпу і ў шматдзетных сем’ях.
Напрыклад, у Дзень абароны дзяцей валанцёры Брэсцкай раённай арганізацыі БРСМ наведаюць выхаванцаў дома сямейнага тыпу ў аграгарадку Тамашоўка, перададуць для дзяцей канцылярскія тавары і правядуць гульнявую праграму. У Паставах актывісты Саюза моладзі падрыхтавалі цацкі і салодкія падарункі для выхаванцаў раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Гомельская абласная арганізацыя правядзе ў сацсетцы «УКантакце» фотаконкурс «Павінны смяяцца дзеці» на самы крэатыўны дзіцячы здымак. Мсціслаўскі раённы камітэт падчас праекта «Клопат – дзецям!» наведае дзяцей з цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і ўручыць ім падарункі. У Мядзелі выхаванцы цэнтра карэкцыйнага развіцця і рэабілітацыі таксама атрымаюць гасцінцы ад валанцёраў «Добрае сэрца». У сацыяльна-педагагічны цэнтр з прытулкам Кастрычніцкага раёна сталіцы валанцёры перададуць новы спортінвентар.
«Варта адзначыць, што 1 чэрвеня па ініцыятыве Гродзенскай абласной арганізацыі БРСМ стартуе новы рэспубліканскі моладзевы праект да Дня абароны дзяцей і Сусветнага дня бацькоў «#Разам з бацькамі» па добраўпарадкаванні дзіцячых дваровых пляцовак», – дадала сакратар ЦК БРСМ.
Галоўная задача дабрачыннага праекта «Дзень абароны дзяцей з БРСМ», сімвалам якога сталі сэрца і раскрытыя далоні, – захаванне традыцый міласэрнасці, развіццё валанцёрства.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.06.2025 - 13:17
03.06.2025 - 12:35
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 7 чэрвеня
03.06.2025 - 11:15
Унікальная экспазіцыя. «Цягнік Перамогі» прыбудзе ў Магілёў 28 чэрвеня
03.06.2025 - 10:39
У Магілёве ўшанавалі памяць дзяцей вайны: акцыя «Гірлянда памяці» ад Беларускага дзіцячага фонду