«Белтэлекам» і «Белпошта» з 28 жніўня павышаюць тарыфы на некаторыя паслугі. Пастанова Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 7 жніўня 2019 года нумар 66, якая прадугледжвае ўстанаўленне новых гранічных тарыфаў на паслугі электрасувязі (тэлефоннай сувязі) і паштовай сувязі агульнага карыстання, афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Як растлумачылі ў «Белтэлекаме», цяпер тарыфы не забяспечваюць поўнага пакрыцця затрат на аказанне паслуг. З 28 жніўня рэгулюемыя тарыфы на паслугі тэлефоннай сувязі вырастуць у сярэднім на 8,4 працэнта.
«Белтэлекам» праводзіць актыўную мадэрнізацыю сваіх сетак: устарэлыя медныя лініі сувязі замяняюць на оптавалаконныя па тэхналогіі GPON, абанентаў у гарадской і сельскай мясцовасці пераключаюць на сучасную IMS-платформу. Гэтыя мерапрыемствы садзейнічаюць зніжэнню сабекошту аказваемых паслуг і павелічэнню пакрыцця затрат даходамі ад рэгулюемых паслуг мясцовай тэлефоннай сувязі», - адзначылі ў кампаніі.
Пры гэтым павышэнне рэгулюемых тарыфаў не закране іншыя паслугі, якія прадастаўляюцца «Белтэлекамам», у тым ліку інтэрнэту і тэлебачання.
Што датычыцца тарыфаў на паслугі паштовай сувязі, то перасылка паштовай карткі, пісьма або бандэролі масай да 20 г для фізічных асоб падаражэе з Br0,48 да Br0,54. За кожныя наступныя поўныя або няпоўныя 20 г масы пісьма або бандэролі трэба будзе даплачваць не чатыры капейкі, а пяць.
Для юрыдычных асоб і ІП перасылка паштовай карткі, пісьма і бандэролі да 20 г падаражэе на пяць капеек - да Br0,45. За кожныя наступныя поўныя або няпоўныя 20 г масы пісьма або бандэролі давядзецца даплаціць 4,17 капейкі (цяпер - 3,33 капейкі).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.02.2025 - 15:15
Новая экасцежка з'явіцца ў Год добраўпарадкавання ў кожным лясгасе Магілёўскай вобласці
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46
21.02.2025 - 10:40
Візітка для турзлёту магілёўскай арганізацыі перарасла ў патрыятычны праект да 80‑годдзя Перамогі
21.02.2025 - 09:52
Магілёў уваходзіць у тройку самых азелянёных абласных цэнтраў