RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У цэнтры Магілёва 3 ліпеня перакрыюць рух транспарту на час правядзення святочных мерапрыемстваў

У цэнтры Магілёва 3 ліпеня перакрыюць рух транспарту на час правядзення святочных мерапрыемстваў. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.

Так, Дзяржаўтаінспекцыя да 12.00 вызваліць ад аўтамабіляў праезныя часткі вуліцы Міронава (ад вуліцы Ленінскай да бульвара Леніна), бульвара Леніна, завулка Мігая, вуліцы Болдзіна, вуліцы Камсамольскай, вуліцы Ленінскай (ад вуліцы Болдзіна да вуліцы Камсамольскай), вуліцы Лепяшынскага, вуліцы Будзёнага, вуліцы Вялікай Грамадзянскай, паркоўку ў раёне ўстановы культуры «Магілёўскі абласны драматычны тэатр». З 12.00 і да заканчэння святочных мерапрыемстваў на гэтых участках будзе абмежавана стаянка транспарту.

Пэўныя абмежаванні будуць дзейнічаць і ўвечары. Да 20.00 супрацоўнікі ДАІ вызваляць ад машын праезныя часткі плошчы Славы, вуліцы Архіерэйскі Вал Каніскага, вуліцы Першамайскай (ад плошчы Славы да вуліцы Болдзіна). Да завяршэння святочнага салюту тут нельга будзе прыпаркавацца.

Акрамя таго, плануецца перакрыць рух транспарту:

- з 12.00 да 18.00 – па вуліцы Лепяшынскага, вуліцы Будзёнага, па завулку Мігая;

- з 12.00 да заканчэння святочнага салюту – па вуліцы Вялікай Грамадзянскай;

- з 16.00 да 20.00 – па вуліцы Міронава (ад вуліцы Ленінскай да бульвара Леніна), па бульвары Леніна;

- з 20.00 да заканчэння святочнага салюту – па плошчы Славы, па вуліцы Архіерэйскі Вал Каніскага, вуліцы Першамайскай (ад плошчы Славы да вуліцы Болдзіна);

- з 22.30 да заканчэння святочнага салюту – па праспекце Пушкінскім (ад вуліцы Чалюскінцаў да вуліцы Гагарына), па вуліцы Вялікая Чавуская, вуліцы Чалюскінцаў (ад плошчы Арджанікідзэ да вуліцы Раманава), за выключэннем грамадскага транспарту.

Грамадскі транспарт будзе курсіраваць з улікам перакрыцця руху. Для дастаўкі гараджан і гасцей горада дадому пасля гулянняў 3 ліпеня да 23.00 назапасяць тралейбусы і аўтобусы па праспекце Пушкінскім у напрамку да цэнтру горада (ад вуліцы Гагарына да вуліцы Астроўскага), у раёне Палаца культуры вобласці, вуліцы Першамайскай (у раёне кінатэатра «Чырвоная Зорка»), вуліцы Чалюскінцаў (насупраць Магілёўскага рынка).

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая