У Чавусах 5 лістапада пройдзе свята «Сустрэча з чэмпіёнамі». На мерапрыемства, якое пачнецца ў 16.00 у мясцовым доме культуры, запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Плануецца, што ўдзельнікамі сустрэчы стануць намеснік міністра спорту і турызму Вячаслаў Дурноў, старшыня ГА «Беларуская федэрацыя біятлона» Андрыян Цыбульскі, старшы трэнер мужчынскай зборнай Беларусі па біятлоне Алег Рыжанкоў, знакамітыя беларускія біятланісткі Дзінара Алімбекава, Ірына Крыўко, юныя спартсмены Чавускага раёна, ветэраны спорту.
Перад пачаткам мерапрыемства (у 15.30) арганізуюць аўтограф-сесію, падчас якой можна будзе зрабіць сэлфі і атрымаць аўтограф зорак беларускага спорту.
На пляцоўцы перад Домам культуры размесцяць тэхніку і стралковыя ўстаноўкі, якія Міністэрства спорту і турызму, федэрацыя біятлона перададуць чавускай СДЮШАР.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.07.2025 - 14:45
Спаборніцтвы на прызы Дзінары Смольскай праходзяць у Чавусах
30.06.2025 - 15:48
Адкрытае першынство Магілёўскай вобласці па летнім біятлоне пройдзе ў Чавусах 1 ліпеня
30.06.2025 - 11:19
Яўген Залатой ўзяў срэбра на этапе Кубка свету па акадэмічным веславанні ў Швейцарыі
30.06.2025 - 09:14
Штангістка Дар'я Навумава выйграла серабро міжнароднага турніру ў Маскве