Больш за 100 работ, створаных жыхарамі Чавускага псіханеўралагічнага дома-інтэрната, аб’яднала выстава «Павер у сябе...», якая адкрылася ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі.

Такая экспазіцыя тут арганізавана ўпершыню. На сценах выставачнай залы размясціліся карціны, іконы, вясельныя ручнікі; вырабы, вышытыя бісерам і крыжыкам. Усе гэтыя працы збіраліся на працягу дзесяці гадоў. Іх аўтары – удзельнікі гуртка «Умелыя ручкі», які працуе пры доме-інтэрнаце.

Сваімі пышнымі і непаўторнымі сувенірнымі вырабамі ўстанова славіцца далёка за межамі Чавускага раёна. Прадстаўляючы іх на абласныя конкурсы-выставы сярод дамоў-інтэрнатаў, гурткоўцы неаднаразова станавіліся пераможцамі. Творчасць з’яўляецца адным з відаў тэрапіі і дазваляе развіваць уяўленне, творчыя здольнасці выхаванцаў, – расказала дырэктар дома-інтэрната Таццяна Ваяводава.


Выстава будзе працаваць з панядзелка па суботу з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00. Уваход бясплатны.





Па матэрыяле chausynews.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
21.11.2025 - 14:22
Выстава работ мастака Абрама Рабкіна «Горад, у якім я застаўся» адкрыецца ў Бабруйску 21 лістапада
21.11.2025 - 12:46
Новую сістэму асвятлення пешаходных пераходаў тэсціруюць у Чавусах
20.11.2025 - 14:29
Новы старшыня Хоцімскага райвыканкама: павінен быць вынік, на гэта будзе накіравана ўся праца
20.11.2025 - 09:29
У Магілёўскім раёне збіраюць сродкі на кансервацыю старажытнага касцёла