Мастак Віктар Альшэўскі падарыў карціну Магілёўскаму абласному мастацкаму музею імя Паўла Масленікава. На палатне намаляваны партрэт дачкі Паўла Масленікава – Веры Пракопцавай. Ва ўрачыстай цырымоніі перадачы карціны прыняў удзел міністр аховы здароўя Валерый Малашка, кіраўніцтва вобласці, студэнты мастацтвазнаўчых аддзяленняў навучальных устаноў горада, прыхільнікі творчасці Віктара Альшэўскага, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі.
Віктар Альшэўскі перадачу ў дар карціны патлумачыў жаданнем аддзячыць роднай зямлі, а ён родам з Бялыніцкага раёна, і людзям, якія дапамаглі яму ў творчым станаўленні.
Дырэктар абласнога мастацкага музея імя Паўла Масленікава Алена Баброва ў падзячнай прамове адзначыла, што цырымоніяй перадачы карціны ва ўстанове культуры пачынаецца серыя мерапрыемстваў, прысвечаных 105-годдзю з дня нараджэння Паўла Масленікава, якое будзе святкавацца ў лютым.
Ва ўдзельнікаў мерапрыемства была магчымасць наведаць пастаянна дзеючую выставу работ Паўла Масленікава і пагутарыць з яго дачкой, якая спецыяльна прыехала з Мінска. Таксама ўстановам культуры і іх супрацоўнікам былі ўручаны падзячныя лісты за актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
Тэкст - mogilevnews.by
Фота – БЕЛТА
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.09.2025 - 14:25
Бліны па аўтэнтычных рэцэптах можна будзе пакаштаваць 6 верасня на бліна-фэсце ў Бялыніцкім раёне
25.08.2025 - 12:26
Тры эскізы спектакляў распрацавалі артысты Магілёўскага тэатра лялек разам з расійскімі калегамі
20.08.2025 - 12:14
Чаму трэба наведаць фестываль народных промыслаў і рамёстваў «Краснапольскі глечык»
19.08.2025 - 15:31
Пейзаж Юлія Клевера «Закат» будзе прадстаўлены ў Магілёве на выставе адной карціны
18.08.2025 - 14:45
Выстава двух вялікіх майстроў жывапісу адкрыецца ў Магілёве 22 жніўня