RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У галоўных упраўленнях па адукацыі і ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама новыя начальнікі

У галоўных упраўленнях па адукацыі і ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама новыя начальнікі. Сёння старшыня аблвыканкама Леанід Заяц уручыў кіраўнікам пасведчанні.

Цяпер галоўнае ўпраўленне па ахове здароўя будзе курыраваць Аляксандр Генадзевіч Старавойтаў, за плячыма якога вялікі вопыт у галіне медыцыны. У свой час ён працаваў урачом-акушэрам-гінеколагам медыка-санітарнай часткі Магілёўскага вытворчага аб’яднання «Хімвалакно»; урачом-анколагам Магілёўскага абласнога анкалагічнага дыспансера; галоўным спецыялістам па акушэрстве і гінекалогіі ўпраўлення аховы здароўя Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта; галоўным урачом установы аховы здароўя «Магілёўская цэнтральная паліклініка». З’яўляўся дэпутатам Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць шостага і дваццаць сёмага скліканняў, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Начальнікам галоўнага ўпраўлення па адукацыі прызначаны Андрэй Барысавіч Заблоцкі. Да цяперашняга часу ён працаваў намеснікам старшыні Магілёўскага райвыканкама па сацыяльных пытаннях.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая