У гандлёвых сетках Магілёўскай вобласці створаны запасы па ўсіх відах прадукцыі. Гэта тычыцца тавараў якпрацяглага спажывання, так і паўсядзённага. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар.
Праца па стабілізацыі сітуацыі на спажывецкім рынку ўзятая на кантроль як у Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю, так і ў аблвыканкаме, райвыканкамах.
Руслан Страхар расказаў, што ў рэгіёне назіралася павышэнне попыту на тыя ці іншыя тавары, аднак такая сітуацыя была часовай. Так, з 15 па 20 сакавіка ў гандлёвых аб’ектах найбольш запатрабаванымі былі крупы і сланечнікавы алей. Пасля пэўнага ўсплёску на набыццё 21 сакавіка тэлевізараў і халадзільнікаў, з 26-га сакавіка попыт паменшыўся.
«На сённяшні дзень паўсядзённае набыццё тавараў адпавядае мінулагодняму паказчыку. Магазіныі іх размеркавальныя склады забяспечаныя рэсурсамі», – адзначыў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 11:17
Ва ўсіх тралейбусах Магілёва зараз можна плаціць банкаўскай карткай за спадарожнікаў
02.06.2025 - 09:19
«Бабруйскаграмаш» плануе паставіць у Казахстан прадукцыі на $2,5 млн у першым паўгоддзі
30.05.2025 - 09:25
26.05.2025 - 13:45
Пад кулісныя пасевы ў Магілёўскай вобласці адведзена 26 тысяч гектараў
22.05.2025 - 14:48