У Глускім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі ўвесь жнівень будзе працаваць выстава «Вуліцы майго мястэчка». Ідэю арганізацыі такой экспазіцыі падалі самі глушчане, распавяла дырэктар установы культуры Наталля Акуліч.
У музей сталі звяртацца жыхары і госці райцэнтра з пытаннем: дзе можна ўбачыць старыя здымкі Глуска, якія былі прадстаўленыя на выставах рэтрафатаграфій, праведзеных у Дзень Перамогі і Дзень Незалежнасці рэдакцыяй газеты «Радзіма»?
Цяперашняя экспазіцыя ўключае фатаграфіі розных гадоў з архіваў райгазеты і гісторыка-краязнаўчага музея з пачатку XX стагоддзя і амаль да нашых дзён. Тут адлюстравана жыццё Глуска: дэманстрацыі, святы, адкрыццё помнікаў, вуліцы пасёлка, праца і калектывы прадпрыемстваў, будні мясцовых жыхароў. Акрамя таго, у выставу ўключаны матэрыялы з фондаў Глускага бюро па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры. Гэта падрабязныя карты-схемы вуліц раённага цэнтра 1960-1970-х гадоў, дзе глушчане без намаганняў знойдуць свае вуліцы і дамы, на якіх падпісаны імёны іх уладальнікаў таго часу. Ёсць і сучасная карта Глуска.
Па матэрыяле glusk.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.04.2025 - 09:10
У Беларусі і Расіі 2 красавіка адзначаюць Дзень яднання народаў
27.03.2025 - 11:24
Ад хутара да канцлагера - дзе ў Беларусі знойдзены раней невядомыя месцы пахаванняў ахвяр генацыду
21.03.2025 - 16:00
20.03.2025 - 14:45
17.03.2025 - 09:33
Музейную экспазіцыю, прысвечаную пошукаваму руху, абсталююць у Магілёве