У Глуску 8 лістапада адбудзецца раённае свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі». Жыхароў і гасцей горада чакае насычаная культурна-забаўляльная праграма.
Адкрые мерапрыемства малебен за ўраджай, які раніцай адслужаць у Свята-Богаяўленскім храме. Чакаецца, што богаслужэнне ўзначаліць епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім.
З 10.00 у цэнтры Глуска пачнецца вялікі кірмаш, дзе прадставяць прадукцыю ААТ «Бабушкина крынка», «Магілёўхлебапрадукт», «Чырвоны харчавік», Бабруйскі мясакамбінат, Бабруйскі завод раслінных алеяў, Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод, гандлёвы дом «Цимус», Клічаўскае і Глускае райст, Бабруйскі гандлёвы цэнтр, Бабруйскі «Прамгандаль», «Бабруйсктрыкатаж», «Клічаўскія бытпаслугі» і Асіповіцкі камбінат бытавога абслугоўвання. На выставах-продажах госці свята змогуць купіць вырабы майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, на беларускіх падворках будуць арганізаваны выставы народнай творчасці.
У 12.00 на бульвары Грахоўскага адбудзецца адкрыццё памятнага знака «Роднае гняздо» і Цэнтра культуры і вольнага часу «Арыён», дзе ў 13.00 пройдзе ўзнагароджанне перадавікоў аграпрамысловага комплексу Глускага раёна. Падарункам для прысутных стане канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраваннем Міхаіла Фінберга.
Спартыўная праграма свята адкрыецца ў 11.00. На новай хакейнай пляцоўцы, якая дасталася глусчанам у падарунак ад жыхароў Бабруйска, пройдзе спартландыя «Спартыўная сям’я – здаровая краіна». На міні-стадыёне пачнецца турнір па міні-футболе сярод навучэнцаў устаноў адукацыі Глуска і Глускага раёна, прысвечаны памяці двойчы Героя Савецкага Саюза Сцяпана Шутава. На абноўленым цэнтральным стадыёне Глуска ў 13.00 першымі згуляюць каманды ветэранаў футбольных клубаў «Белшына – Бабруйск» і «Днепр – Магілёў», а ўжо ў 15.00 таварыскую сустрэчу па футболе правядуць дарослыя зборныя райцэнтра і дружына школьнікаў.
На адкрытай канцэртнай пляцоўцы каля раённага Дома культуры з раніцы да вечара будуць выступаць творчыя калектывы Глускага, а таксама Асіповіцкага, Бабруйскага і Кіраўскага раёнаў. Дзяцей запрашаюць на атракцыёны і гульнявыя пляцоўкі. Вечарам юных гледачоў і дарослых чакаюць у абноўленым кінатэатры «Арыён». Тут у 19.00 пакажуць фільм для сямейнага прагляду «Правілы геймера».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.04.2025 - 15:07
23.04.2025 - 11:57
Мастер-классы и спортивный драйв: Белыничи станут площадкой молодежного регионального проекта
21.04.2025 - 10:54
Абноўленая плошча Перамогі ў Бабруйску. Рэканструкцыя да 80-годдзя Вялікай Перамогі
21.04.2025 - 10:06
Сяўба лёну на Магілёўшчыне: як аграрыі Шклоўскага раёна б'юць рэкорды па пасяўных плошчах
18.04.2025 - 10:31