RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Глуску ўстаноўленыя свабодныя ад курэння зоны

Зоны, свабодныя ад курэння, устаноўлены ў Глуску. Такім чынам працягваецца рэалізацыя пачатага ў 2017 годзе праекта «Глуск – здаровы гарадскі пасёлак».

Свабоднымі ад тытунёвага дыму, згодна з распараджэннем старшыні Глускага райвыканкама, вырашана зрабіць тэрыторыі паркавай зоны ўздоўж вуліцы Кірава і бульвара Грахоўскага і ўздоўж вуліцы Луначарскага, гэта значыць Цэнтральны парк і парк насупраць сярэдняй школы №2. Гэта месца, дзе асабліва часта гуляюць мамы з маленькімі дзецьмі, проста адпачывальнікі, і абвяшчэнне іх свабоднымі ад тытунёвага дыму гарантуе забеспячэнне правоў грамадзян на спрыяльнае навакольнае асяроддзе, а таксама павінна матываваць людзей, якія спажываюць тытунь, адмовіцца ад гэтай згубнай звычкі.

Глуск не адзіны ў рэгіёне населены пункт, дзе з’явіліся месцы, свабодныя ад курэння. У Магілёўскай вобласці дзейнічае каля 160 такіх зон. Усе яны пазначаны спецыяльнымі знакамі. Адпаведныя таблічкі павінны з’явіцца і на тэрыторыі глускіх паркаў.

Па матэрыяле glusk.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая