Падмурак будучага храма на вуліцы Вакзальнай пачалі заліваць у Горках. Пробашч парафіі ў імя ўсіх Беларускіх Святых, протаіерэй Сяргей Масур здзейсніў чын асвяшчэння новага самаходнага бетонамяшальніка.

Гэту тэхніку для працы на будаўніцтве царквы вылучыла прадпрыемства «ВасЛес». А працуюць на ёй, загружаючы сухі цэмент, жыхары горада – у свой вольны час.

Актыўную дапамогу ў богаўгоднай справе аказалі многія дзяржаўныя і прыватныя прадпрыемствы. А вядомая паэтка Ніна Кавалёва незадоўга да сваёй смерці дапамагла набыць званіцу. Яе землякі таксама не засталіся ў баку – каля чатырохсот чалавек ужо купіла сертыфікаты на імянную цэглу, якая станеь іх лептай у справу будаўніцтва храма. Імянныя цагліны будуць закладзены ў сцены царквы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 09:16
25.11.2025 - 14:50
25.11.2025 - 12:35
Анатоль Ісачанка прадставіў новага кіраўніка Асіповіцкага раёна
24.11.2025 - 14:21
У Чэрыкаўскім лясгасе рэалізуецца праект па мадэрнізацыі дрэваапрацоўчай вытворчасці
24.11.2025 - 10:42