Магілёўскі аблсавет дэпутатаў падвёў вынікі штогадовага спаборніцтва сярод органаў мясцовага самакіравання. Пераходны сцяг Магілёўскага аблсавета дэпутатаў другі год запар застаецца ў Кіраўскім раёне. У мінулым годзе яго атрымаў Дабаснянскі сельсавет, у гэтым – Скрыпліцкі.
Пры падвядзенні вынікаў спаборніцтва сярод органаў мясцовага самакіравання ўлічваюць эфектыўнасць працы з насельніцтвам, прафілактыку правапарушэнняў, прыцягненне грамадскіх арганізацый да ўдзелу ў жыцці Савета і, вядома, добраўпарадкаванне – тут шмат пунктаў:
напрыклад, навядзенне парадку на зямлі, знос аварыйных дрэў, уцягванне ў сельгасабарот новых зямель пасля зносу старых дамоў і гэтак далей. 500 базавых велічынь прэміі за дыплом I ступені Скрыпліцкі сельсавет Кіраўскага раёна накіруе на далейшае добраўпарадкаванне.
У складзе журы былі прадстаўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, члены прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў, дэпутацкі корпус.
Так, па выніках 2019 года ў адпаведнасці з сумесным рашэннем прэзідыума Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў і Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ад 12 сакавіка 2020 г. пераможцамі спаборніцтва сярод органаў мясцовага самакіравання Магілёўскай вобласці сталі:
сярод сельскіх Саветаў дэпутатаў:
першае месца – пераходны сцяг, дыплом I ступені і аднаразовая грашовая ўзнагарода ў памеры 500 базавых велічынь – прысуджаецца Скрыпліцкаму сельскаму савету дэпутатаў Кіраўскага раёна (старшыня – Рышкевіч Жанна Міхайлаўна);
другое месца – дыплом II ступені і аднаразовая грашовая ўзнагарода ў памеры 400 базавых велічынь прысуджаецца Семукацкаму сельскаму савету дэпутатаў Магілёўскага раёна (старшыня – Укружская Тамара Пятроўна);
трэцяе месца – дыплом III ступені і аднаразовая грашовая ўзнагарода ў памеры 300 базавых велічынь – прысуджаецца Міхееўскаму сельскаму савету дэпутатаў Дрыбінскага раёна (старшыня – Жук Віктар Рыгоравіч);
Пераможцамі спаборніцтва за 2019 год сярод органаў мясцовага самакіравання Магілёўскай вобласці сярод органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання сталі:
першае месца – пераходны вымпел, дыплом I ступені і аднаразовая грашовая ўзнагарода ў памеры 50 базавых велічынь – прысуджаецца Бачковай Валянціне Мікалаеўне, старшыні савета тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання № 2 мікразона «Савецкая» г. Крычаў;
другое месца – дыплом II ступені і аднаразовая грашовая ўзнагарода ў памеры 40 базавых велічынь – прысуджаецца Ільянавай Лідзіі Нікіфараўне, старасце в. Усполле Ходасаўскага сельсавета Мсціслаўскага раёна;
трэцяе месца – дыплом III ступені і аднаразовае грашовае ўзнагароджанне ў памеры 30 базавых велічынь – прысуджаецца Колесневу Віктару Рыгоравічу, старшаму па доме па вуліцы Савецкай,12 г. Кіраўска.
За станоўчую працу па выкананні ў 2019 годзе паказчыкаў і ўмоў спаборніцтва сярод органаў мясцовага самакіравання Магілёўскай вобласці падзячным лістом Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў узнагародзілі:
Падсолтаўскі сельскі Савет дэпутатаў Мсціслаўскага раёна (старшыня – Лісоўская Аксана Віктараўна);
Краснова Галіна Іванаўна – стараста в. Канцы і в. Малінаўка Бацвінаўскага сельсавета Крычаўскага раёна;
Новік Дзмітрый Васільевіч – стараста аграгарадка Андраны Ракшынскага сельсавета Мсціслаўскага раёна.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.04.2025 - 14:48
Сучасны басейн для дзяцей і дарослых з'явіцца ў Слаўгарадзе ў 2025 годзе
10.04.2025 - 11:17
10.04.2025 - 10:16
Мадэрнізацыя малочнага комплексу ў Дрыбінскім раёне: новыя тэхналогіі і камфорт для жывёл (відэа)
07.04.2025 - 13:06
Пашпарт на 100-гадовы юбілей уручылі жыхарцы Магілёўскага раёна