У Клімавіцкім раёне 15-гадовы Сяргей Кавалёў выцягнуў з палаючага дома аднавяскоўца. Пажар здарыўся сёння раніцай у аграгарадку Малашкавічы, дзе хлопец пражывае з дзядулем і бабуляй.
Увечары 1 лістапада Сяргей прыйшоў да сябра ў госці і застаўся начаваць. Прачнуўшыся раніцай, яны ўбачылі, што суседні дом займаецца агнём. Пакуль бацька таварыша выклікаў МНС, хлапчукі кінуліся да месца здарэння. Выявіўшы задымленне ўнутры дома, Сяргей зайшоў туды праз незачыненыя дзверы, убачыў на ложку гаспадара, які спаў, выцягнуў мужчыну на свежае паветра.
Калі выратавальнікі прыехалі, дом гарэў знутры, а дах – шугаў. Гаспадар жылля знаходзіўся на вуліцы. Мужчыну даставілі ў бальніцу з атручваннем прадуктамі гарэння.
Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разглядаецца некалькі версій, у тым ліку парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыравальных агрэгатаў і прылад і неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.
Фота - МНС
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
22.07.2025 - 15:29
Відовішчны абпал галоўнай скульптуры пленэру «Арт-Жыжаль» адбудзецца ў Вербках 25 ліпеня
21.07.2025 - 10:49
Памятны знак героям-землякам: у Акунёўцы ўвекавечылі подзвігі франтавіка і працаўніка
18.07.2025 - 18:24
«Ёсць тэхніка і ўсё неабходнае». У Магілёўскім раёне рыхтуюцца ўбіраць палеглыя пасевы
17.07.2025 - 12:39
15.07.2025 - 14:23
З настроем і поўным ходам: у Шклоўскім раёне набірае абароты ўборачная