У Клімавіцкім раёне на вадаёмах патанула трое дзяцей. Клімавіцкі аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па названых фактах.
На вадасховішчы паблізу вёскі Сабалеўка Клімавіцкага раёна 26 мая каля 13.00 знойдзена цела шасцігадовага хлопчыка. Устаноўлена, што дзіця знаходзілася ў гэты час са сваім старэйшым братам. Пры правядзенні пошукавых мерапрыемстваў супрацоўнікамі АСВОД каля 16.00 у вадаёме знойдзена цела 11-гадовага брата загінулага. Месца, дзе патанулі дзеці, для купання не абсталявана, агароджана металічным плотам. Як мяркуецца, адзін з хлопчыкаў паслізнуўся на пліце і ўпаў у ваду, другі яго ратаваў. Веласіпед дзяцей знойдзены на беразе.
У гэты ж дзень на беразе тэхнічнага кар’ера каля Клімавіч знойдзена цела 13-гадовай дзяўчынкі. Устаноўлена, што яна была тут з двума сваімі знаёмымі – адзінаццаці і дванаццаці гадоў. Дзяўчынка паслізнулася і ўпала ў ваду, пацягнуўшы за сабой 11-гадовага хлопчыка. Хлопчыку, які застаўся на беразе, удалося выцягнуць з вады таварыша. Аднак дзяўчынку ім выратаваць не ўдалося, паколькі яна аказалася на вялікай глыбіні. Хлопчыкі паклікалі на дапамогу мужчыну, які знаходзіўся паблізу і дастаў з вадаёма цела дзяўчынкі без прыкмет жыцця.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
31.03.2025 - 12:28
Аляксей Шарай зацверджаны на пасадзе старшыні Крычаўскага райвыканкама
21.03.2025 - 11:05
У Бабруйску «Белая Русь» распрацоўвае маршрут экскурсіі да 80-годдзя Вялікай Перамогі
21.03.2025 - 10:15
20.03.2025 - 14:38
Леанід Заяц: «У Беларусі робіцца ўсё, каб нашыя людзі жылі камфортна, бяспечна, больш забяспечана»
17.03.2025 - 11:27
У Асіповіцкім гарнізоне здалі чарговы арэндны дом для вайскоўцаў