Першых слухачоў прыняў сёння адкрыты на базе Магілёўскай абласной бальніцы філіял факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
«Дастаткова добрая адукацыйная база бальніцы, высокая кваліфікацыя яе спецыялістаў (адзін доктар навук, 6 кандыдатаў навук), актыўная дзейнасць навукова-практычнага аддзела медустановы спрыяюць паспяховаму ўкараненню ў практыку бальніцы перадавых тэхналогій лячэння пацыентаў. Усё гэта бралася ў разлік, калі прымалася рашэнне Міністэрства аховы здароўя аб адкрыцці такога філіяла», – адзначыў яго загадчык доктар медыцынскіх навук прафесар Аляксей Марачкаў.
Навукова-практычным аддзелам бальніцы распрацаваны цыклы заняткаў па шэрагу пазіцый, якія ўяўляюць цікавасць для ўрачоў пераважна хірургічных спецыяльнасцей і анетэзіёлагаў-рэаніматолагаў.
Першыя слухачы курсаў, разлічаных на месяц, – урачы агульнай практыкі Магілёўскай вобласці. Яны пройдуць падрыхтоўку па агульнахірургічнай і неадкладнай дапамозе.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.09.2025 - 10:48
30 маладых спецыялістаў прысвяцілі ў прафесію ў Магілёўскай бальніцы №1
18.08.2025 - 16:47
Бабруйскі радзільны дом папоўніўся дзесяццю маладымі спецыялістамі
05.08.2025 - 09:56