У Магілёўскай вобласці 28 лістапада з 11.00 да 13.00 упершыню пройдзе электронны кірмаш вакансій, які будзе даступны на сайце www.e-vacancy.by.
Удзел у кірмашы прымуць 24 прадпрыемствы рэгіёна.
Электронны кірмаш вакансій дазваляе ў анлайн-рэжыме забяспечыць прамы і актыўны дыялог наймальніка з саіскальнікам, якія тэрытарыяльна знаходзяцца ў розных месцах. Таксама прадугледжана магчымасць перадаць непасрэдна прадстаўніку наймальніка сваё рэзюмэ і задаць пытанні.
Саіскальнікі працы ў сваю чаргу атрымліваюць магчымасць загадзя (да дня правядзення электроннага кірмашу вакансій) азнаёміцца з інфармацыяй аб прадпрыемстве, выбраць прыдатнага наймальніка і падрыхтавацца да субяседавання.
Па заканчэнні мерапрыемства ўсе актуальныя вакансіі будуць даступны на партале службы занятасці www.gsz.gov.by, так што доступ да іх для ўсіх саіскальнікаў захаваецца.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.06.2025 - 13:17
03.06.2025 - 12:35
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 7 чэрвеня
03.06.2025 - 11:15
Унікальная экспазіцыя. «Цягнік Перамогі» прыбудзе ў Магілёў 28 чэрвеня
03.06.2025 - 10:39
У Магілёве ўшанавалі памяць дзяцей вайны: акцыя «Гірлянда памяці» ад Беларускага дзіцячага фонду