RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці абраны члены Савета Рэспублікі

Восем кандыдатаў ад Магілёўскай вобласці абрана членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Рашэнне прынята на сумесным пасяджэнні дэпутатаў мясцовых саветаў базавага ўзроўню і гаррайвыканкамаў, па выніках якога агучаны вынікі тайнага галасавання.

У галасаванні прынялі ўдзел 573 дэпутаты. Яны падтрымалі ўсіх вылучаных кандыдатур у сенатары: старшыню праўлення ААТ «ААБ “Беларусбанк”» Віктара Ананіча, дырэктара ААТ «Чырвоны харчавік» Сяргея Анюхоўскага, першага сакратара Цэнтральнага камітэта ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Дзмітрыя Варанюка, прарэктара па вучэбнай рабоце ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова» Алега Дзячэнку, генеральнага дырэктара дзяржаўнага вытворчага аб’яднання па паліве і газіфікацыі «Белпалівагаз» Аляксея Кушнарэнку, галоўнага ўрача Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы Ігара Каско, начальніка Магілёўскага інстытута Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Валерыя Палішчука, дырэктара ўнітарнага камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Саўгас “Добраахвотнік”» Алега Портніка.

Новаабраныя члены Савета Рэспублікі ад Магілёўскай вобласці прадстаўляюць усе асноўныя сферы жыццядзейнасці. Гэта людзі, якія сваёй працай і дасягненнямі заслужылі аўтарытэт і павагу ў грамадстве.

На думку старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, што прысутнічала на пасяджэнні, для членаў Савета Рэспублікі традыцыйна ўстанаўліваецца высокая планка. Гэта павінны быць толькі знакавыя людзі, каб кожны грамадзянін нашай краіны, бачачы гэтых людзей, ганарыўся імі. «Я рада, што кандыдатуры, якіх сёння разглядала Магілёўская вобласць, адпавядаюць самым высокім патрабаванням», – сказала Лідзія Ярмошына.

Павіншаваўшы жыхароў Прыдняпроўскага краю з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц адзначыў, што ўсе восем членаў у Савет Рэспублікі ад нашага рэгіёна абраныя аднагалосна. Гэта высокакваліфікаваныя, падрыхтаваныя людзі з вялікім жыццёвым вопытам. Ад іх актыўнай працы і пазіцыі будзе шмат у чым залежаць будучыня дзяржавы. Леанід Заяц таксама выказаў упэўненасць, што выбраныя члены з гонарам і годнасцю пранясуць свой абавязак на высокай пасадзе.

Савет Рэспублікі – палата тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. Парадак яе фарміравання спалучае элементы выбарнасці і прызначэння. Па восем членаў абіраецца ад кожнай вобласці і Мінска шляхам тайнага галасавання, яшчэ восем сенатараў прызначае Прэзідэнт. Усяго ў склад верхняй палаты парламента ўваходзіць 64 чалавекі. Амаль усе з іх працуюць на грамадскіх пачатках. Толькі старшыня Савета Рэспублікі, віцэ-спікер, старшыні пастаянных камісій з’яўляюцца вызваленымі работнікамі і атрымліваюць зарплату.

Вынікі выбараў ЦВК падвядзе 12 лістапада.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая