Рус Бел Eng 中文

У Магілёўскай вобласці арганізуюць 70 школьных кірмашоў

Пры падрыхтоўцы да новага навучальнага года ў Магілёўскай вобласці ў ліпені-жніўні запланавана правесці 70 школьных кірмашоў. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама.

Тавары для навучэнцаў школ і іншых навучальных устаноў прапануюць 20 пастаянна дзеючых і 50 школьных кірмашоў, якія працуюць па выходных днях. Самы буйны школьны кірмаш будзе арганізаваны ў Магілёве і размесціцца на пляцоўцы шматфункцыянальнага гандлёвага комплексу ТАА «Тэхбудрэсурс». Ён будзе працаваць з 1 па 31 жніўня з 10.00 да 18.00. Тут плануецца задзейнічаць 77 суб'ектаў гандлю, якія прадаставяць шырокі асартымент тавараў, неабходных для падрыхтоўкі да навучальнага года. А пачынаючы з 6 жніўня тут будуць праводзіцца гульнявыя і забаўляльныя праграмы для дзяцей.

У Бабруйску работа пастаянна дзеючага школьнага кірмашу арганізавана з 15 ліпеня. Ён разгарнуўся на пешаходнай зоне вуліцы Сацыялістычнай, а ў гандлёвым абслугоўванні штодня з 9.00 да 16.00 (акрамя выходнага ў панядзелак) задзейнічана больш за 30 суб'ектаў гаспадарання. У Крычаве пашыраны продаж тавараў школьнага асартыменту вядзецца з 16 ліпеня на школьным кірмашы, дзеючым на мясцовым рынку. Акрамя таго, на жнівень распрацаваны графік правядзення кірмашоў на пляцоўках па раёнах горада. Так, 13 і 20 жніўня плануецца арганізаваць кірмашы «Хутка ў школу» ў мікрараёне Камсамольскі, на пляцоўцы каля кафэ «Апельсін».

Магчымасць падрыхтаваць да школы як першаклашак, так і старшакласнікаў прадастаўляецца ў шэрагу іншых гандлёвых аб'ектаў. Напрыклад, універмаг «Цэнтральны» (Магілёў) па 1 верасня праводзіць пашыраны распродаж на ўвесь асартымент школьных тавараў з прадастаўленнем растэрміноўкі на 6 месяцаў пры пакупцы ад Вr200. Прычым на школьную форму асобных вытворцаў прадастаўляюцца розныя зніжкі. Набыць школьнае адзенне, абутак, панчошна-шкарпэткавыя і скургалантарэйныя вырабы, школьна-пісьмовыя і канцылярскія прылады можна ў фірмовых і ведамасных крамах прадпрыемстваў вытворцаў і гандлю: «Славянка», Пінскае прамыслова-гандлёвае аб'яднанне «Палессе», Мазырская швейная фабрыка «Надэкс», «Камінтэрн», «Элема», «Белвест», «Марка» і інш.

Акрамя таго, ва ўсіх раённых цэнтрах вобласці з 15 ліпеня сіламі раённых спажывецкіх таварыстваў арганізавана 18 пастаянна дзеючых школьных кірмашоў, а таксама ў крамах вобласці створаны 731 куток для першакласнікаў і школьнікаў, 65 з іх - з продажам школьнага адзення і абутку. У гандлёвай сетцы раённых спажывецкіх таварыстваў з 22 па 31 жніўня правядуць акцыю «Школьны бум», падчас якой на ўвесь асартымент школьных тавараў будзе прадастаўлена зніжка не менш за 15%.

З мэтай аказання падтрымкі насельніцтву гандлёвыя арганізацыі праводзяць розныя акцыі сацыяльнай скіраванасці. Вядзецца продаж тавараў у растэрміноўку і крэдыт, прадастаўляюцца зніжкі, прымяняюцца мінімальныя гандлёвыя надбаўкі. Таксама вядзецца аказанне дадатковых паслуг пакупнікам: прыём папярэдніх замоў, падгонка вырабаў па фігуры, раскамплектоўка касцюмаў і камплектаў. Тавары для школьнікаў прапануюцца ў шырокім дыяпазоне цэн у залежнасці ад складу сыравіны, мадэляў і іншых характарыстык, што дазваляе пакупнікам набыць тавар з улікам фінансавых магчымасцяў і асабістых прыхільнасцей.

БЕЛТА
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая